понедельник, 27 декабря 2021 г.

Экскурсія ў музей Максіма Багдановіча

26 снежня вучні 7 "Б" класа пабывалі ў доме-музеі Максіма Багдановіча, беларускага паэта, жыццё якога звязана з горадам Гродна, бо тут ён разам з бацькамі і братамі правёў свае дзіцячыя гады. Нам вельмі спадабаўся квэст "Вандроўка ў мінулае". Мы атрымалі шмат цікавых звестак пра дзіцячыя і юнацкія гады жыцця Максіма Багдановіча. Убачылі дзіцячы пакой Максіма, пакоі Марыі Апанасаўны, рабочы кабінет Адама Рыгоравіча, бацькі паэта.

Квэст, які правялі супрацоўнікі музея на вышэйшым уроўні, даў нам цудоўную магчымасць адчуць дух эпохі ў якой давялося жыць цудоўнаму песняру беларускай літаратуры.

Наша экскурсія была арганізавана ў гонар 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча, які за кароткае зямное жыцце пакінуў вельмі багатую творчую спадчыну.

   

вторник, 27 апреля 2021 г.

Конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка"

Віншуем Марціноўскую Ганну, навучэнку 8 "Б" класа, якая заняла 2 месца ў раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"